Шарада (фільм)
Шарада | |
---|---|
англ.: Charade | |
Жанр | рамантычная камедыя[d], крымінальны трылер[d], фільм-містэрыя[d][3], камедыйны трылер[d] і фільм-паляванне на скарбы[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Stanley Donen Films[d] |
Працягласць | 113 хв. |
Бюджэт | 4 000 000 $ |
Зборы | 13 474 588 $[8] і 13 474 929 $[8] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 5 снежня 1963[1], 13 снежня 1963[2], 21 снежня 1963 і 1963 |
IMDb | ID 0056923 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Шарада» (англ.: Charade; ЗША, 1963) — рамантычны дэтэктыў кінарэжысёра Стэнлі Донена. Галоўныя ролі выканалі Одры Хепбёрн і Кэры Грант (адно з апошніх з’яўленняў 59-гадовага акцёра на экране). Намінацыя на прэмію «Оскар» за лепшую песню (Charade). У 2002 годзе быў пастаўлены рэмэйк «Праўда пра Чарлі».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Маладая жанчына Рэджына Лэмперт (Одры Хепбёрн) не вельмі шчаслівая ў шлюбе і нават задумваецца пра развод. Вярнуўшыся з гарналыжнага курорта ў Парыж, дзе яна працуе перакладчыцай-сінхраністкай у ЮНЕСКА, Рэджына даведаецца, што яе муж Роберт забіты (скінуты з цягніка), але перад гэтым ён прадаў усю іх маёмасць на агульную суму каля 250 тысяч долараў. Грошы ні пры ім, ні ў цягніку не знайшлі. Парыжская паліцыя наогул схільная лічыць маладую ўдаву асноўнай падазронай.
Нейкі амерыканец, які запрасіў місіс Лэмперт у амбасаду ЗША і які прадставіўся містэрам Барталам’ю (Уолтар Матаў), уводзіць Рэджыну ў курс гэтай цёмнай справы. Высвятляецца, яе былы муж падчас вайны служыў у разведцы і разам з чатырма саслужыўцамі прысвоіў чвэрць мільёна долараў, прызначаных для падтрымкі французскага Супраціву. Але будучы муж Рэджыны ўтаіў гэтыя грошы ад сваіх саўдзельнікаў, і зараз яго былыя калегі спрабуюць знайсці і вярнуць іх. І яны ўпэўненыя, што ўдава ведае, дзе яны, і рана ці позна навядзе іх на здабычу. Рэджына падвяргаецца сур’ёзнай і цалкам рэальнай небяспецы, таму дапамога і падтрымка іншага амерыканца — Пітэра Джошуа (Кэры Грант), з якім яна пазнаёмілася на адпачынку і запрасіла працягнуць знаёмства ў Парыжы, — даводзіцца вельмі дарэчы. Неўзабаве з’яўляюцца самі саўдзельнікі мужа, аднак справа яшчэ больш заблытваецца, калі яны адзін за адным пачынаюць гінуць.
Рэджына — моцная духам і рашучая жанчына, зусім не схільная да істэрыкі. Але яна разумее — зрабіць штосьці ў адзіночку яна не ў сілах, неабходна вырашыць, каму можна даверыцца. І вось гэта і аказваецца самым складаным…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Одры Хепбёрн — Рэджына Лэмперт
- Кэры Грант — Пітэр Джошуа, ён жа Аляксандр Дайл, ён жа Адам Кэнфілд, ён жа Браян Крукшэнк
- Уолтар Мэтаў — Гамільтан Барталам’ю, ён жа Карсан Дайл
- Джэймс Коберн — Тэкс Пэнтолаў
- Джордж Кенэдзі — Герман Скобі
- Нед Глас - Леапольд Гідэон
- Жак Марэн - інспектар Эдуар Гранп'ер
- Дамінік Міно - Сільві Годзе
- Томас Чэлімскі - Жан-Луі Гадэ
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0056923/ Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в г http://stopklatka.pl/film/szarada-1963 Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.fotogramas.es/Peliculas/Charada#critFG Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0056923/fullcredits Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б The Numbers — 1997. Праверана 17 лютага 2024.